Перад выходнымі ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць тысячы легкавікоў і аўтобусаў. Уезду ў Польшчу чакаюць звыш 4000 аўтамабіляў і 110 аўтобусаў - піша Свабода.
На памежным пераходзе Цярэспаль (Брэст), за суткі ў Польшчу прапусцілі 320 з 1700 машын, а таксама 50 са 175 аўтобусаў. Паводле інфармацыі прадпрыемства «Белмытсервіс», сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак. Памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.
Па стане на 10.00 перад літоўскімі пунктамі пропуску стаяла 270 легкавікоў. Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур.
нг